"Сэрца Дурака" і "Чэвенгур" правялі сумесны канцэрт у Гародні (фота)
У Гародні адбыўся выступ двух культавых для беларускай публікі гуртоў: “Чэвенгур” і “Сэрца дурака”. Магілёвец Цімафей Яравікоў, вакаліст “Сэрца Дурака”, упершыню ў сваім жыцці выступаў у Гародні, і яго акустычны выступ нагадваў творчую сустрэчу.
Адказы на пытанні, расповяды пра песні перамешваліся з жыццёвымі гісторыямі. Пра свой гурт Цімафей распавёў Беларускаму Радыё Рацыя.
Цімафей Яравікоў:
— “Сэрца дурака” выразна тэкстацэнтрычны гурт. У першую чаргу асноўны сэнс у нас заключаецца ў тэксце. Таму любы музычны складнік закліканы гэты тэкст падкрэсліць. У першую чаргу наш слухач звяртае ўвагу на тэкст. Задача — не перашкодзіць, а па-другое, паказаць, што добрую музыку можа граць любы.
Канцэр сабраў невялікую колькасць публікі, аднак большасць ведала песні выступоўцаў, і таму склалася ўражанне сяброўскай імпрэзы.
Ігар Мікалаеў, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара.