«Сёстры з раю». Містэрыя ў філармоніі (фотарэпартаж)

18 лістапада у Белдзяржфілармоніі прагучала музычна-драматычная містэрыя «Сёстры з раю». Гэты твор прысвечаны дзвюм гераіням — Сафі Шоль (пакаранай смерцю ў 1943 студэнтцы Мюнхенскага ўніверсітэта, удзельніцы падпольнай антынацысцкай арганізацыі «Белая ружа») і Жанне д’Арк.

_sjostry_z_raju___svjatlana_ben___impreza___teatr__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь і вядомая актрыса, спявачка і рэжысер Святлана Бень зрабілі гэты вечар насамрэч запамінальным для усіх, хто наведаў філармонію.

_sjostry_z_raju___svjatlana_ben___impreza___teatr__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg

_sjostry_z_raju___svjatlana_ben___impreza___teatr__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__13__logo.jpg

Святлана Бень трошкі распавяла «Новаму Часу» пра «Сясцёр з раю»:

 — Гэта такі містэрыяльны твор, які напісаў кампазітар Валерый Воранаў па прапанове галоўнага дырыжора камернага аркестра Яўгена Бушкова і прысвечаны асобам Жанны Д’Арк і Сафі Шоль. Я не ведаю, што яшчэ сказаць, акрамя таго, што гэта містэрыя — і яна ёсць і гучыць! Я маю такі гонар — Валерый Воранаў запрасіў мяне быць сутворцам гэтай імпрэзы. Мая роля, можа, і зусім такая невялічкая, але мы шмат часу размаўлялі, думалі і прыйшлі да ідэі, што можна спалучыць вобразы Жанны Д’Арк і Сафі Шоль. Сафі — вельмі важны герой у сусветнай гісторыі, дзяўчына, якая была адным з лідараў супраціву ў складзе студэнцкай арганізацыі «Белая Ружа» падчас нацызму ў Германіі.


Ад сябе можам дадаць, што містэрыя «Сёстры з раю» не пакіне нікога абыякавым. Фантастычная імпрэза ўражвае да слёз. Вельмі раім паглядзець.