Shtetlfest шукае валанцёраў для цікавага праекта

Прысвечаны даследванню і адраджэнню традыцый былых яўрэйскіх мястэчак польска-беларускі праект Shtetlfest стартаваў у верасні 2020 года. У межах праекта быў створаны міжнародны турыстычны маршрут, у які ўвайшлі шэсць мястэчак: Зембін, Любча, Ізабелін (у Беларусі) і Тыкоцін, Крынкі, Орля (у Польшчы).

sztetlfest2.jpg


 Партнёры праекта Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна і польскі Theater Latarnia з Беластока не маюць мэтай зрабіць навуковае даследванне — гэта крок да стварэння супольнасці, якая цікавіцца яўрэйскім мінулым, узаемасувяззю культур і шукае фарматы захавання гісторыі мястэчак.


sztetlfest3.jpg


Яшчэ не позна далучыцца, бо зараз ўсё толькі пачынаецца. Па мястэчках маршрута вясной 2021 года выправіццца экспедыцыя, будзе створаны медыя даведнік з сабранымі падчас вандроўкі матэрыяламі. І галоўная, фінальная падзея адбузецца летам — прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу адной з лакацый маршрута ў фармаце фэста. Плануецца рэканструкцыя местачковага кірмаша ў адной з лакацый маршрута. З гандлям, музыкай і танцамі.

sztetlfest1.jpg


Паўдзельнічаць у праекце і далучыцца да экспедыцыі і падрыхтоўкі фэста можа кожны, хто мае цікавасць да ідышскай танцавальна-музычнай традыцыі і яўрэйскай гісторыі, хто ўжо распрацоўвае асабісты праект у гэтай сферы альбо даследуе традыцыйную культуру аматарскі ці прафесійна. У працоўную групу патрапяць 5 удзельнікаў з Беларусі і 6 з Польшчы.

titul_2__1_.jpg


Да 15 лютага па спасылцы можна запоўніць гугл-форму (для беларусаў), пачытаць аб прапановах каманды і абавязках удзельнікаў. Вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 1 сакавіка.
Спасылка на анкету.

Сачыць за падзеямі праекта можна ў сацсетках:    • Instagram: https://www.instagram.com/shtetl.fest     • Facebook: https://www.facebook.com/shtetl.fest.
*Праект падтрыманы Еўразвязам і рэалізуецца ў межах Праграмы Трансгранічнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Україна 2014–2020 з 1 верасня 2020 года.