Сяргей Міхалок пачаў працу над сольным электронным праектам DREZDEN
Музыка Сяргей Міхалок пачаў працу над сольным электронным праектам DREZDEN. Разам з ім над новым паректам працуюць гітарыст украінскага калектыва "Акіян Эльзы" серб Уладзімір Опсеніца і ўкраінскі саўнд-прадзюсар Віталь Цялезін. Выхад альбома і прэзентацыя сайд-праекта запланаваныя на верасень 2018 года.
Публіка ведае Міхалка як рок-музыку. Аднак нечакана ён заявіў сябе аматарам электроннай музыкі. "Я прыхільнік Новай Хвалі, "Neue Deutsche Welle" і электроннай музыкі з юных гадоў. Слухаў "New Order", "Front 242", "The KLF", "Nena", Joachim Witt ды іншыя. Наведваючы канцэрты "Laibach" і "Nitzer Ebb", марыў стварыць сваю электронную групу шмат гадоў. Зараз я знайшоў час і таленавітых паплечнікаў для ўвасаблення мары. Мы заканчваем працу над першым альбомам DREZDEN — я нарадзіўся ў гэтым горадзе ў 72-м годзе, калі ўвесь варушняк толькі пачынаўся, таму назва не павінна нікога здзіўляць", — заявіў Міхалок.
Па стылі новы альбом мусіць стаць эклектычным сплавам з "The Cure", "Wolfsheim" і Аляксея Вішні. А ў тэкстах ёсць алюзіі на ўлюбёных пісьменнікаў Міхалка — Філіпа К. Дзіка, Уільяма Гібсана і Бруса Стэрлінга.
euroradio.fm