Сяргей Балахонаў распавядзе пра «беларускіх феніксаў і аднарогаў»

Таварыства беларускай мовы запрашае на творчую сустрэчу з яскравым пісьменнікам Сяргеем Балахонавым, якая пройдзе ў офісе ТБМ у Менску ў панядзелак 18 жніўня а 18:00 па адрасе: вул. Румянцава, 13 (каля ст. м. «пл. Перамогі»). Пісьменнік абяцае распавесці пра «беларускіх феніксаў і аднарогаў».



balachonau.jpg

Даведка: Сяргей Аляксандравіч Балахонаў  — беларускі пісьменнік; працуе ў плыні постмадэрнізму.
Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). З 2001 працуе настаўнікам гісторыі і грамадствазнаўства ў Гомелі.
Аўтар кніг «Імя грушы» і «Зямля пад крыламі фенікса».