Сярод лідэраў «Мабільнай бібліятэкі» МТС — Быкаў, Колас, Гарэцкі
Мабільны аператар МТС падвёў вынікі першага тыдня працы «Мабільнай бібліятэкі» на Плошчы Якуба Коласа. Наведвальнікі загрузілі на мабільныя прылады больш за 36 тысяч кніг, а аўдыторыя віртуальнай чытальнай залы перавысіла 4 700 чалавек.
Лідарамі па колькасці запамповак сярод прадстаўленых на віртуальных стэлажах твораў сталі кнігі замежных і беларускіх аўтараў, як сучасных, так і класікаў.
Самай папулярнай, паводле версіі жыхароў і гасцей Мінска, стала англійская паэтка і раманістка Шарлота Бронтэ. Таксама прыцягнуў увагу мінскіх кнігачытаў амерыканскі фантаст Рэй Брэдберы.
Прыкладна аднолькавую папулярнасць заваявалі Гётэ, Уайльд, Уэлс і Гамер. Сузор'е замежных класікаў паспяхова дапоўнілі і беларускія прозвішчы, паведамляе прэс-служба МТС: аўдыторыя
«Мабільнай бібліятэкі» аддае перавагу твораў Васіля Быкава, Максіма Гарэцкага, Якуба Коласа і Людмілы Рублеўскай.
Па выніках чытацкай актыўнасці сфармаваўся ТОП -10 папулярных кніг «Мабільнай бібліятэкі» МТС:
Віртуальная чытальная зала з творамі беларускай, рускай і замежнай літаратуры працягне працу ў Мінску на плошчы Якуба Коласа да 17 лістапада.
mts.by