Сёння BON VOYAGE ў Нацыянальным мастацкім музеі
Сакавік, сонца, кветкі, шчасце... Вось толькі некаторыя асацыяцыі з прыходам вясны. Доказам надыходу вясны ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь стане ўнікальная праграма «Рытмы сонца» ад музычнага праекта «BON VOYAGE» 9 сакавіка 2014 года ў 17.30.
У першыя дні вясны музей перанясе сваіх наведвальнікаў у музычную культуру Міжземнамор’я. Выставачныя залы напоўняцца музыкай Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Турцыі. Кожны жадаючы зможа пачуць рытмы сонца – неапалітанскія песні, фламенка, танга, турэцкае сірта. Відавочна, што гэтыя рытмы не пакінуць абыякавымі беларускую публіку.
«BON VOYAGE» – праект, які аб’ядноўвае маладых музыкантаў, лаўрэатаў і дыпламантаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, людзей, якія валодаюць яркай індывідуальнасцю і вялікім творчым патэнцыялам.
Уваход па білетах у музей.
Кантактная асоба: Павел Стаяноўскі, спецыяліст па маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, тэл. +375 44 771 53 91.