Сёння — дзень памяці пра Ларысу Геніюш

Традыцыйна ў дзень народзінаў выбітнай беларускай паэткі і змагаркі грамадскасць збіраецца ў Зэльве. Тут паэтка правяла многія гады свайго жыцця, і тут пахаваная на мясцовых могілках. 



Шлях ад царквы да дома Ларысы Геніюш і на могілкі сёння праходзяць шматлікія беларусы з розных куткоў краіны. Сярод іх — старшыня Рады гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

У Беларусі ёсць шэраг знакавых асобаў — Кастусь Каліноўскі, Ларыса Геніюш. І кожны год грамадства, палітычныя актывісты з Гародні і ўсёй Беларусі прыязджаюць сюды, у Зэльву, на яе радзіму, там дзе яна пахаваная. Лічым за гонар наведаць мясціны, дзе яна жыла, царкву, у якую яна хадзіла, якую яна фактычна захавала, месца, дзе яна пахаваная са сваім мужам.

 
 
Ларыса Антонаўна Геніюш, у дзявоцтве Міклашэвіч, нарадзілася 9-га жніўня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы, цяпер гэта Ваўкавыскі раён. Памерла ў Зэльве 7-га красавіка 1983 года. Беларуская паэтка, празаік, грамадская дзяячка, вязень сталінскіх лагероў, не рэабілітаваная да гэтага часу.
 

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: