Сёння ёсць магчымасць бясплатна патрапіць на канцэрт памяці Барадуліна
На жаль, шмат квіткоў на вечаровы канцэрт памяці Рыгора Барадуліна засталіся нераспрададзенымі. Арганізатары заклікаюць людзей, хто можна і хоча прыйсці, але не мае грошай на квіток (каля 10 р), завітваць бясплатна.
Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісаў кіраўнік Арт-Сядзібы Павел Белавус:
«Сябры, трэба дапамога, тут справа гонару.
Сёння, 26 лютага, у Палацы культуры ветэранаў а 19-й гадзіне вялікі канцэрт прысвечаны памяці Рыгора Барадуліна. Нажаль з 400 квіткоў прададзена толькі каля 100. Але не хочацца, каб такі канцэрт адбываўся ў паўпустой залі.
Таму, калі ў вас не атрымалася набыць квіток ці няма магчымасці, прыходзьце так, пусцім бясплатна! Бярыце родных і блізкіх ды прыходзьце слухаць музыку ад лепшых фолк-рок калектываў краіны.
Дыск і канцэрт рыхтаваліся доўга, ды музыкі і народны паэт Беларусі вартыя поўнай залі слухачоў.Распавядзіце пра сённяшняе мерапрыемста і гэтую прапанову іншым у сацсетках ды можа ў нас атрымаецца сабраць поўную залю ў апошні дзень.
Я буду на ўваходзе. Бясплатна прапусцім па паролю "Сёння чакаецца дробненькі дожджык".Паралельна, для тых хто захоча падтрымаць музыкаў, будзе магчымасць і на месцы набыць квіток.Падрабязней пра праект «Песні матчыны з Вушаччыны» і сам альбом тут: http://artsiadziba.by/…/2…/02/16/piesni-matcyny-z-vusaccyny/
Да сустрэчы!»