Слухаць і чуць. Шведскія кароткаметражкі ў праграме «Паўночнага ззяння-2020»
З 22
па 29 кастрычніка кінафестываль «Паўночнае ззянне» адбудзецца ў новым
online-фармаце. Адным з новаўвядзенняў у сёлетняй праграмме з’яўляюцца кароткаметражныя стужкі са Швецыі — 5 фільмаў, знятых
шведскімі рэжысёркамі, утвараюць агульнае выказванне пра правы жанчын і
разбураюць стэрэатыпы
Пытанні
жаноцкасці падымаюцца ў фільме «Выпад» («Юк») трох рэжысёрак Алівіі Кастэбрынг, Юліі
Гумперт і Ульрыкі Бандэйра. «Юк» – танцавальная група, якая стала вядомая ў
2013 годзе дзякуючы віруснаму відэа. У ім жанчыны заявілі пра сябе, змяніўшы
ўяўленне аб жаночым целе і тым, як яго можна дэманстраваць. Стужка спалучае ў
сябе дакументальныя, танцавальныя і мастацкія элементы.
Працягвае
тэму разбурэння стэрэатыпаў стужка «Калектыў», якая спрабуе паглядзець на патрыярхальны лад з
іншага боку. Акцёры рыхтуюць «нетрадыцыйную» версію трагедыі Эўрыпіда «Медэя».
Калі іх прыпыняе група дзяўчынак-падлеткаў, яны разумеюць, што, магчыма, не
настолькі прагрэсіўныя, як думаюць.
Даследуюць
тэмы сэксуальнага гвалту і таксічных адносінаў дзве стужкі «Прабачце, мне не шкада» і «Дані».
«Прабачце, мне не шкада» – фільм пра гвалтоўны прымус
дзяўчынкі рабіць тое, чаго яна не хоча. Летнім вечарам Ферыдэ ішла дадому з
вечарынкі і сустрэла групу хлопчыкаў, якія спявалі ў драўляным чоўне. Пасля
таго як Ферыдэ дапамагла ім адрамантаваць матор, яна не па сваёй волі
адправілася ў плаванне.
Актуальная
тэма падымаецца ў стужцы «Дані»: як складана сысці з таксічных адносінаў, асабліва
калі ў іх трымае агульнае дзіця. Хутка пасля нараджэння дзіцяці маладая Дані
адчувае, што павінна разарваць дэструктыўныя адносіны з Робертам, яго татам.
Калі Роберт пакідае працу ў Лондане і наведвае Дані з яе істэрычнай маці ў
прыгарадзе Стакгольма, усё становіцца яшчэ горш.
Стужка
«Джаміла» пра тое, як зрабіць правільны выбар, нават калі
ты яшчэ маленькая дзяўчынка. Як не зламацца пад ціскам і не нарабіць памылак?
Джаміла і яе сябры трэніруюцца перад выступам на шоу талентаў, і нічога не можа
адцягнуць яе ўвагу. Нават пытанне малодшай сястры Лэйлы, ці атрымае іх сям'я
палітычны прытулак. Але, калі паліцыя раптам прыходзіць у школу, Джаміла пачынае
хвалявацца. Ці паставіць гэты выступ пад пагрозу іх бяспеку, ці трэба ёй
адмовіцца ад удзелу і тым самым рызыкаваць сяброўствам?
У падтрымку
праграмы шведскіх кароткаметражных фільмаў, у межах фестывалю адбудзецца
online-дыскусія з кураткаркай гэтай праграмы са Швецыі – Эшлі Сміт. Размова з
Эшлі «Як змясціць вялікую гісторыю ў кароткім метры» адбудзецца
28 кастрычніка, паглядзець яе і задаць пытанні можна ў сацыяльных сетках
кінафестывалю.
Паводле прэс-рэліза