Social Weekend: пачаўся прыём заявак на 3-­ці конкурс сацыяльных праектаў

Да 6 сакавіка ўключна вы можаце даслать сваю ідэю, якая змяніла б свет да лепшага, і паўдзельнічаць у розыгрышы грантаў на суму больш за $10 000. Ідэі павінны быць звязаныя з адукацыяй, культурай, дабрачыннасцю, аховай здароўя ды іншыя.



social_weekend_logo_420x420.jpg

У выніку папярэдніх конкурсаў з 200 заявак былі адабраныя і прафінансаваныя больш за 20 праектаў, сярод якіх пошукава-выратавальны атрад «Анёл», дабрачынная крама «KaliLaska», «ЗооШанс», праект «Велакухня (Bike Kitchen)», фестываль беларускай культуры «Багач» ды іншыя.

На думку аднаго з членаў журы конкурсу Уладзіміра Карагіна, старшыні ГА «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў», Social Weekend — гэта выдатная ініцыятыва маладых сацыяльна адказных прадпрымальнікаў і тых, хто іх падтрымлівае. Грунтуючыся на сучасных камунікацыйных тэхналогіях, яны захапляюць сваімі ідэямі і ствараюць мадэль грамадства будучыні, успрымальнага да сацыяльных праблем і патрэб людзей, якое ўмее даць канкрэтны адказ на пытанне і накіравана на дасягненне рэальных вынікаў.

Конкурс пройдзе ў чатыры этапы: прыём заявак (17 лютага – 6 сакавіка), сацыяльнае галасаванне (13 – 18 сакавіка), сустрэчы праектаў з экспертамі (28 – 29 сакавіка), фінальнае мерапрыемства (6 красавіка), якое адбудзецца ў канферэнц-зале CrownePlaza Minsk Hotel.

У журы конкурсу ўвойдуць: Юры Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Аляксандр Скрабоўскі (кіраўнік StartIdea.by), Ірына Карзюк (кіраўнік группы карпаратыўных камунікацый velcom), Віталь Дзянісенкаў (дырэктар і адзін з заснавальнікаў Студыі Баравога), Уладзімір Карагін (старшыня ГА «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў»), Алеся Бугаева (дырэктар MaeSens.by) ды іншыя.

Удзел у конкурсе бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 6 сакавіка 2013 года.

Менавіта ваш сацыяльны праект з’яўляецца самым важным і патрэбным — дакажыце гэта на Social Weekend!

Запрашаем да ўдзелу партнёраў і грантадаўцаў, з адпаведнай інфармацыяй Вы можаце азнаёміцца на сайце конкурсу. Па ўсіх пытаннях пра мерапрыемства можна звяртацца па тэлефоне +375 29 55 77777 або па электроннай пошце mailto:socialweekend@maesens.by.


budzma.by