Спадчына Гедройца даступная і ў інтэрнэце

Электронныя версіі выдання “Kultura” i „Zeszyty Historyczne” цяпер даступныя online. Электронны архіў стваралі два гады.



g.jpg

Справа жыцця Ежы Гедройца — электронныя версіі выдання “Kultura” i „Zeszyty Historyczne” цяпер даступныя online на партале kulturaparyska.com.

На партале можна пабачыць шмат здымкаў і запісаў, а таксама наведаць віртуальную экскурсію па сядзібе “Культуры” у Мезон-Ляфіт.

На партале змешчаныя ўсе 637 нумароў парыжскай “Культуры”, якія выдаваліся ад 1947 да 2000 года. Таксама можна прачытаць усе нумары гістарычнага дадатку “Zeszyty Historyczne” (171 нумар, ад 1962 да 2010 года). На сайце прадстаўленая і багатая бібліятэка “Літаратурнага інстытута”: артыкулы, лісты, здымкі, аўдыёзапісы ды інфармацыя пра творцаў, якія працавалі ў групе Ежы Гедройца.

Часопіс “Культура”, які выдаваўся пасля ІІ сусветнай вайны ў Францыі, быў мазгавым цэнтрам польскай эміграцыі на Захадзе. Шмат увагі ў ім ўдзялялася Беларусі, Украіне і Літве.

Праца над стварэньнем віртуальнага архіву працягвалася два гады. У 2009 года архіў у Мезон-Ляфіт быў унесены ў спіс Памяць свету UNESCO.

Ежы Гедройц (27 ліпені 1906 года, Мінск — 14 верасня 2000, Мезон-лафф паблізу Парыжа) — польскі публіцыст, палітык, мемуарыст, заснавальнік і рэдактар ​​часопіса «Kultura» і выдавецтва «Instytut Literacki».

Польскае радыё