Спектакль «1517» да 500-годдзя беларускай Бібліі і кнінгадрукавання
7 ліпеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца прэм’ера спектакля «1517». Ставіць п’есу творчы тандэм рэжысёраў Паўла Харланчука-Южакова і Змітра Бейнарт-Саладухі. Драматургія Аляксея Шэіна і Андруся Унучака.
«Контраверсія без антракта» — так аўтары спектакля ахарактарызавалі жанр пастаноўкі. Увазе гледача будзе прадстаўлены пераломны момант у жыцці Францыска Скарыны, калі доктар лекарскіх навук звярнуўся да Кнігі, якая стала пачаткам беларускіх друкаваных кніг. У цэнтр увагі аўтары і пастаноўшчкі п’есы ставяць контраверсію г.зн. дыспут, спрэчку — спрэчку, якая датычыць кожнага з нас.
Дадатквая інфармацыя: па тэл. +37529 3389619 (Алёна Сітнік)
Паводле прэс-рэліза