«Спеўны сход» запрашае на сустрэчу з сапраўдным палешуком
26 лютага падчас «Спеўнага сходу» адбудзецца сустрэча з унікальным чалавекам — айцом Васілём. Сапраўдны паляшук са Століншчыны, у свае 92 гады ён ведае і спявае сотні мясцовых песен!
У праграме: размовы, канцэрт, прэм'ера дакументальнага фільма Касі Растоцкай "Сапраўдны".Спецыяльны госць — гурт "Рада"
Пачатак: 19.00Месца: пр-т. Дзяржынскага, 57. Пав. 9. (Галерэя TUT.BY)
Уваход вольны! (патрэбна рэгістрацыя)
Старонка мерапрыемства ў фэйсбуку.
Падтрымаць падзею можна тут.