Спеўны сход звяртаецца да спадчыны філаматаў і філарэтаў
20 снежня «Спеўны сход», прысвечаны 220-годдзю з дня нараджэння Тамаша Зана і Яна Чачота, заспявае песні філаматаў і філарэтаў.
З нагоды юбілейных дат нашых выбітных суайчыннікаў “Спеўны сход” звяртаецца да багатай песеннай спадчыны таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Мы развучым і заспяваем найлепшыя ўзоры беларускай студэнцкай песні XIX стагоддзя. Сябры таварыстваў не толькі разам займаліся навукай, але і ладзілі сустрэчы на вольным паветры, дзе пісалі новыя вершы, песні, спявалі. Два стагоддзі таму каля каменя філарэтаў у Баранавічскім раёне маладыя людзі ладзілі свой “Спеўны сход”, толькі, канешне, называлі яго па-іншаму.
Асабліва плённым было супрацоўніцтва Яна Чачота і знакамітага кампазітара Станіслава Манюшкі. На вершы паэта Манюшка напісаў 22 песні — больш чым на словы любога іншага аўтара! Дарэчы, у кастрычніку 2016-га ўсе ахвотныя змаглі наведаць “Спеўны сход”, прысвечаны Станіславу Манюшку.
А зараз
чакаем вас, каб спяваць разам творы філаматаў і філарэтаў!
Прыходзьце 20
снежня, а 19.00 у Галерэю TUT.BY
г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх
(ст.м. Міхалова, БЦ Omega Tower)
Уваход вольны!
“Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. На “Спеўным сходзе” можа спяваць кожны чалавек. Праект дапамагае захоўваць і папулярызаваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.