Спіс прэтэндэнтаў на прэмію Гедройца павялічыўся на восем кніг
Прыём заявак на Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў 2012 годзе на беларускай мове, скончаны. За апошні месяц у спіс дадаліся некалькі кніг.
Спіс прэтэндэнтаў на прэмію Гедройца павялічыўся на восем кніг
- Сяргей Балахонаў "Зямля пад крыламі Фенікса (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)" (Мінск: Логвінаў, серыя “Галерэя Б);
- Алесь Бычкоўскі "Анамалія" (Мінск: Галіяфы, серыя "Калекцыя беларускай фантастыкі");
- Валянціна Доўнар "Каб сказаць... і пачулі" (Мінск: Харвест);
- Севярын Квяткоўскі "Падарунак для Адэлі" (Мінск: Логвінаў);
- Уладзімір Некляеў "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без (Менскі раман)" (Мінск: Паперус);
- Алесь Пашкевіч " Сімъ Побѣдиши " (Мінск: Кнігазбор);
- Людміла Рублеўская "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега" (Мінск: Рэдакцыя газеты "Звязда");
- Мікола Сянкевіч "Незваротны шлях" (Брэст: Альтернатива).
Месяц таму спіс прэтэндэнтаў выглядаў наступным чынам.
Лонг-ліст прэміі будзе абвешчаны ў першай палове студзеня 2013 года. У яго трапяць 12 кніг.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца ў другі раз. Першым яе лаўрэатам стаў Павал Касцюкевіч са зборнікам апавяданняў “Зборная РБ па негалоўных відах спорту. Ён атрымаў 105 мільёнаў беларускіх рублёў.
Падрабязней пра мэты і ўмовы прэміі ― у афіцыйным блогу Прэміі Гедройца http://bellitaward.blogspot.com/2012/10/blog-post.html .