Стала вядома, колькі зарабляюць беларускія работнікі культуры. Лічбы вельмі сумныя
Пра заробкі ў сферы культуры паведаміў міністр Анатоль Маркевіч на выніковай калегіі Мінкульта.

Фота «Культура»
— Сярэднямесячная заработная плата работнікаў культуры за год павялічылася на 13,9% і ў студзені-снежні 2021 года склала 787 рублёў, — цытуе міністра выданне «Культура». — Пры гэтым узровень заработнай платы работнікаў культуры застаецца вельмі нізкім — 54,9% ад сярэдняй заработнай платы па краіне.