Стаў вядомы хэдлайнер «Мова Фэсту»
22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» ладзіць свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
А хэдлайнерам стане гурт Volski: сваімі песнямі з розных перыядаў творчасці Лявон Вольскі з калегам-музыкамі завершаць фэставую праграму.
Таксама прагучаць: фолк ад Сержука Доўгушава і гурта Vuraj, рэп ад Zrabi і Gleboki Smak, папулярная ад VAL, Ганны Шаркуновай, Марыі Ермаковай, Lear і Леры Яскевіч, рок ад гуртоў «Мутнаевока», Akute.
Яшчэ будзе моўны квэст, які дасць магчымасць усім наведнікам свята праверыць у нечаканых фарматах сваё веданне беларускай мовы, а «Мова Бар» — паслухаць з куфлем піва вершы сяброў ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цягам усяго свята будуць працаваць вулічная пляцоўка з фудтракамі «Смачна ў роце» і прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» з актыўнасцямі, стэндамі, гандлёвымі пунктамі
І гэта не ўсё. Пазнаёміццца падрабязней з праграмай «Мова Фэсту» можна тут. Уваход вольны.
Паводле прэс-рэлізу