Да Дня роднай мовы беларускі банк запісаў кранальнае відэа-запрашэнне
Банк Дабрабыт стаў афіцыйным партнёрам свята «Мова Фэст», а яго супрацоўнікі зрабілі яскравае відэазапрашанне — знялі атмасферны і прыгожы ролік, у якім чытаюць верш «Мова» паэткі Галіны Пірожнік.
22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
Усміхаецца і чытае верш у роліку і старшыня праўлення ААТ «Банк Дабрабыт» Ліхагруд Ігар Віктаравіч:
— Наш банк, пасля рэбрэндынгу ў мінулым годзе, стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў. Мы адразу стварылі версію не толькі сайта банка па-беларуску, а і мабільнага дадатку «Дабрабыт-анлайн». Пакет паслугаў «Вышэйшая ліга», карткі «Матуля» і «Давай-давай», праграма лаяльнасці «Кола», уклады «Шчодры» і «На мару» — гэта толькі частка прадуктаў нашага банка ў назвах якіх выкарыстоўваецца беларуская мова. Таму безумоўна мы з задавальненнем прынялі прапанову «Арт Сядзібы» стаць не проста афіцыйнымі партнёрамі, а і актыўнымі ўдзельнікамі «Мова Фэст».
Стваральнік роліку Уладзіслаў Карпаў падзяліўся ў фэйсбуку ўражаннямі: «Прыемна было зрабіць гэты ролік для Банка Дабрабыт) Усе на МоваФэст!»