Страчаную статую Зеўса надрукавалі на 3D-друкарцы
Страчаная ў V стагоддзі старажытнагрэцкая статуя антычнага бога Зеўса,
якая некалі стаяла ў Алімпіі і лічылася адным з Сямі цудаў свету,
адноўленая з дапамогай 3D-друку.
Статуя Зеўса Алімпійскага работы старажытнагрэцкага скульптара Фідзія, якой пакланяліся старажытнагрэцкія атлеты, захавалася толькі ў апісаннях гісторыкаў і ў малюнках на манетах. Амерыканскія фірмы Stratasys і 3DPTree, якія займаюцца трохмернм друкам, ўзнавілі аб'ёмную выяву скульптуры, якая будзе цяпер ўстаноўлена ў музеі Міленіум-гейт ў Атланце.
Адзін з экспертаў назваў 3D-друк магутным інструментам у вывучэнні страчаных твораў мастацтва.
У арыгінале статуя Зеўса Алімпійскага, створаная ў V стагоддзі да нашай эры, была прыкладна 13 метраў у вышыню, аднак яе адноўленая трохмерная копія куды сціплей — усяго 1,8 м.
Арыгінальная скульптура — зробленая з дрэва, слановай косці і золата - загінула ад пажару ў V стагоддзі ўжо нашай эры, аднак дадзеныя пра тое, дзе гэта адбылося, адрозніваюцца.
Дэталі копіі аддрукаваныя ў тэрмапластыку з дапамогай трохмернай мадэлі, максімальна набліжанай да арыгіналу.Паводле слоў спецыяліста фірмы Stratasys Джэса Ройтенберга, трохмерны друк дазволіў вярнуць да жыцця згубленую статую.
«Гэта важна не толькі для нас, спецыялістаў, не толькі для дызайнераў. Гэта важна для археалогіі, для мастацтва», — сказаў ён у інтэрв'ю Бі-бі-сі.
Джэс Ройтенберг — былы школьны настаўнік. Як ён кажа, друк цела Зеўса заняў два дні, а яго ног — 20 гадзін. Пасля некаторай апрацоўкі паверхні скульптуры яе адвезлі ў іншае месца для зборкі.
Паззл без паловы дэталяў
«Вывучэнне антычнага свету нярэдка аказваецца падобна зборцы пазла, толькі ў вас няма ні вокладкі, ні паловы дэталяў», — кажа Сюзана Тэрнер, куратар Музея класічнай археалогіі ў Кембрыджы.
І хоць сама яна ў працэсе аднаўлення Зеўса Алімпійскага не ўдзельнічала, праект выклікаў у яе жывую цікавасць.
«Усё, што дазваляе навукоўцам і проста людзям, якія цікавяцца антычнасцю, ўявіць сабе, а тым больш убачыць на свае вочы, як маглі выглядаць гэтыя старажытныя рэчы, з'яўляецца неверагодна магутным інструментам», — сказала яна ў інтэрв'ю Бі-бі-сі.