Стваральнікі «Гульні тронаў» здымуць серыял пра Чарнобыльскую катастрофу

Амерыканскі тэлеканал НВО здыме міні-серыял пра катастрофу на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Чарнобыль. Ілюстрацыйнае фота

Чарнобыль. Ілюстрацыйнае фота

Здымкі пяцісерыйнага фільма пачнуцца вясной 2018 гадоў ў Латвіі, паведаміў канал на летняй сустрэчы Асацыяцыі тэлекрытыкаў, піша Украінская праўда са спасылкай на АР.
Галоўным героем серыяла будзе навуковец Валерый Лягасаў, прызначаны Крамлём расследаваць прычыны. Яго сыграе брытанскі акцёр Джарэд Харыс.
Крэйг Мазінай, Каралін Штраўс і Джэйн Фезерстоун з'яўляюцца прадзюсарамі фільма, Ёхан Рэнка і Крыс Фрай — супрадзюсерамі. Гэта праект — першая сумесная вытворчасць паміж HBO і Sky Television.
Прэзідэнт HBO Miniseries і Cinemax Programming Кары Антоліс сказаў: "З тых часоў, як (сцэнарыст) Крэйг Мазінай прапанаваў нам гэтую гісторыю, мы былі перакананыя, што гэту вельмі рэальную гісторыю жаху і збавення неабходна расказаць".
На яго думку, яна ўзбударажыць гледачоў
Канал HBO з'яўляецца стваральнікам вядомага серыяла "Гульня тронаў".