Для артыстаў гэтая песня ёсць «рэкордным рэлізам па часе і эфектыўнасці».
Расказвае Lastoůski:
— Я пісаў песню як флэшбэк свайго жыцця на Браславах: закінутыя хутары, азёры, ваўкі, дзікі. Гэтую халаднечу зачаравання я і намагаўся перадаць у мелодыі. Да аранжыроўкі далучыўся Аляксандр Ясінскі, з якім у гэты час працаваў на студыі Baisan, які, як ён сам кажа, «ішоў міма і зачапіўся за мікрафон», паклаўшы на мелодыю верш, напісаны 25 снежня. Каляднае кола датаў замкнулася і мы выпускаем гэты трэк 6 студзеня.