Сустрэчы ў памяць пра Васіля Быкава
14 траўня ў Віцебску прайшлі грамадскія сустрэчы, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Прадстаўнікі Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і Барыс Сачанка, удава творцы Ірына Быкава, старшыня Віцебскага аддзялення Таварыства беларускай мовы Іосіф Навумчык, старшыня Віцебскага
абласнога аддзялення СБП Франц Сіўко, паэт Давыд Сімановіч, бард Кастусь Герашчанка, а таксама прадстаўнікі інтэлігенцыі Віцебска наведалі памятныя быкаўскія мясціны.

Ірына Міхайлаўна Быкава ўпершыню ўбачыла мемарыяльную шыльду на будынку Віцебскай мастацкай вучэльні, дзе некалі вучыўся Васіль Быкаў. На адкрыццё гэтай шыльды летась віцебскія ўлады ўдаву
пісьменніка не запрасілі. Госці абласнога цэнтра і гарадчукі пад пільным вокам відэакамеры «людзей у штацкім» усклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі. Ірына Міхайлаўна сфатаграфавала
яе, каб здымкі засталіся на памяць, і ўрэшце пазнаёмілася з аўтарамі — віцебскімі скульптарамі Аляксандрам Гвоздзікавым і Валерыем Магучым.
«Уражанне ад вашай працы вельмі добрае. Добрае, таму што тут месца, дзе памяць адзначаная. А гэта вельмі шмат! І Васіль падобны да сябе. Дзякуй вам вялікі!», — сказала
ўдава. «А вам здароўя, Ірына Міхайлаўна», — пажадаў скульптар Валеры Магучы.
Ягоны калега Аляксандар Гвоздзікаў згадаў, што яны са спадаром Магучым чакалі амаль чатыры гады, пакуль мемарыяльную дошку ў гонар Быкава гарадскія ўлады ўсё-ткі вырашылі ўсталяваць: «Чатыры
гады рабілі, таму што не было фінансавання. І ўрэшце амаль што за ўласны кошт давялося яе адліваць. Ну што зробіш, калі на памяць пра вялікіх людзей у дзяржавы бракуе
грошай…».
Усталяваць мемарыяльную дошку ў памяць пра Васіля Быкава яшчэ ў 2004-м годзе прапанавала Віцебская абласная рада ТБМ.
Працягам акцый па ўшанаванні памяці вялікага пісьменніка стала перадача новых тамоў твораў Быкава гарадской і раённым бібліятэкам вобласці. Адбылася сустрэча ў абласной бібліятэцы. Спадарыня Ірына
прапанавала перадаць для віцебскіх чытачоў яшчэ й выданні са свайго хатняга кнігазбору.
Вечарам аматараў слова чакала літаратурная вечарына ў віцебскай «Еўрапейскай хатцы».