Шматпакутнай скульптуры на Кастрычніцкай зноў адарвалі «руку»
Скульптура «Вялікаz істота» з'явілася на Кастрычніцкай тры тыдні таму. За гэты час яе паспелі зламаць, мадэрнізаваць і зноў зламаць.
![skulp.jpg skulp.jpg](/img/v1/images/skulp.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Спрэчнаму твору мастацтва на Кастрычніцкай зноў адарвалі галінку-руку», — паведаміла чытачка TUT.BY Ганна. Яна ж і даслала фатаграфію скупльтуры.
А вось так скульптура выглядала 20 верасня, пасля таго як яе аўтар Базыль Стахіевіч аднавіў адламаныя канечнасці кампазіцыі.
![skulp_2.jpg skulp_2.jpg](/img/v1/images/skulp_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А вось так — пасля таго, як яе ў першы раз зламалі.
![skulp_3.jpg skulp_3.jpg](/img/v1/images/skulp_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, скульптуру «Вялікая істота» зрабіў 35-гадовы мастак з Маладзечна Bazianto (Базыль Стахіевіч). Яна з'явілася на вуліцы Кастрычніцкай пасля закрыцця фестывалю Vulica Brasil ў пачатку верасня, але неўзабаве скульптуры адарвалі канечнасці. Скульптура выклікала неадназначную рэакцыю ў мінчукоў, сам жа мастак патлумачыў задума так:
![skulp_4.jpg skulp_4.jpg](/img/v1/images/skulp_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Мая праца з'яўляецца прадстаўленнем будучага, дзе разуменне самога сябе, тэхналогій і навакольнага асяроддзя прыводзіць да з'яўлення новага істоты, адкрытага спазнанняў. Я ствараю сімбіёз бактэрыі, чалавека і расліны. Новую структуру, новае цела, новыя функцыі. <...> Бактэрыі, чалавек і расліны: сумеснае зліццё адкрывае неверагодныя магчымасці для пазнання сувязяў і працэсаў, якія адбываюцца ў Сусвеце.
Паводле news.tut.by