Што аб'ядноўвае легендарныя эпохі і 7 лістапада?
Гэтым разам толькі дата.
7 лістапада 2020 праграма будзе прысвечана Рыцарам Вялікага Княства і эпохе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.
Мы перанясемся на 600 гадоў назад, даведаемся гісторыю Грунвальдскай бітвы і хода ваенных кампаній 1300 - 1450 гадоў. Праект праходзіць пры ўдзеле тэатраў сярэднявечнай культуры і ваенна-гістарычных клубаў.
Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, аповеда пра даспехі, зброю і тактыку боя сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:
Рыцарскі турнір;
Манёўры і масавыя баі рыцараў;
Штурм "Брамы Замка";
Cярэднявечныя музыкі;
Майстар-клас па прыдворных танцах;
Сярэднявечныя гульні;
Лучны і арбалетны цір
і шмат іншага!
Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12.00 да 17.00.
***
Праект "Легендарныя эпохі" прызваны ў інтэрактыўным фармаце распавесці
пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на
тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" будзе праходзіць інтэрактыўная
праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі.
Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:
• Паказальныя выступы рэканструктараў
• Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў
• Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду
• Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах
• Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства
• Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў
Расклад гістарычных праграм у межах праекта «Легендарныя эпохі» на лістапад:
07.11.20 Сярэднявечча. Рыцарскі турнір (XIII-XVст.)
14.11.20 Шатландскія найміты. (XVII ст.)
21.11.20 Эпоха вікінгаў. (IX-XI ст.)
Падрабязнасці на сайце dudutki.by