Ці сапраўды Багдановіч круціў курортныя раманы? Чаму дзеці не хацелі гуляць з маленькім Максімам? Як Багдановіч звязаны з Радзівіламі? Ці мае працяг верш «Усе мы разам ляцім да зор» і ў чым таямніцы «Слуцкіх ткачых» і «Пагоні»? Пра ўсё гэта распавядзе Міхал Бараноўскі ў новым цыкле лекцый на Wir.by.
Тэма першай лекцыі — «Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?»
Якія пытанні былі да паэта ў рэдактараў «Нашай Нівы»? Якім словам навучылі Максіма вясковыя дзеці? Хто з бацькоў Багдановіча казаў: «Вот только жаль, что дети стали говорить на белорусском»? Як так сталася, што чалавек, які амаль усё жыццё пражыў у Расіі, стаў геніяльным беларускім паэтам? Гэта сапраўды загадка, якую давядзецца разгадваць усім пакаленням беларусаў, што будуць звяртацца да паэзіі Максіма.
Расклад лекцый з цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча» на wir.by: