Таццяна Ткачова — пераможца міжнароднага фестывалю Vilniaus fotografijos ratas

Таццяна Ткачова перамагла ў міжнародным фестывалі Vilniaus fotografijos ratas. У выходныя ў Вільнюсскім універсітэце ўзнагародзілі лепшых аўтараў фотафестывалю. Пераможцы атрымалі прызы ад Fujifilm.

tkacheva_13.jpg


Міжнародны фестываль фотажурналістыкі Vilniaus fotografijos ratas адбыўся ў Вільнюсе ўжо ў дзесяты раз. У конкурсе бралі ўдзел 246 фотагісторый ад 186 фотажурналістаў з усяго свету!
Галоўны прыз атрымаў грэчаскі фатограф Георгас Мотафіс (Giorgos Moutafis) з фотагісторыяй пра бежанцаў.

20170225_203048.jpg

Падчас цырымоніі ўганаравання Георгас Мотафіс сказаў, што шкадуе аб перамозе працаў на гэтую тэму, бо многа людзей, якія ўцякалі ў Еўропу ад вайны, загінулі на гэтым шляху.  Мотафіс адзначыў, што гэтая перамога ёсць знакам памяці загінулым.
Традыцыйна сёлета ў межах фестывалю праводзіўся конурс “Хатняе заданне” для маладых фатографаў да 30 год. У гэтым годзе ў конкурсе спаборнічалі 52 асобы з 59 фотагісторыямі.

tkacheva_01.jpg

Сябра ГА “БАЖ” Таццяна Ткачова перамагла ў конкурсе з фотагісторыяй “Маластоўка”. Гэта гісторыя пра вёску, ў якой вырасла Таццяна, пра перамены, якія адбыліся ў месцы, дзе прайшло дзяцінства аўтара.
baj.by