Таемная зала, прывіды і каштоўныя артэфакты. Віртуальная экскурсія па Нараўлянскім палацы з Андрусём Горватам
Яшчэ пару гадоў таму Нараўлянскі палац быў унесены ў спіс архітэктурных помнікаў, якія трэба паспець убачыць, пакуль яны канчаткова не зніклі. Напрыканцы 2020 года велічны будынак палаца выкупілі Андрэй Горват, Аляксандр Баранаў і Пётр Кузняцоў. За гэты час, дзякуючы сотням валанцёраў, ён быў ачышчаны ад завалаў і зараз чакае кансервацыі і новага даху, піша budzma.org. Віртуальную экскурсію па палацава-паркавым комплексе Горватаў у Нароўлі правёў экскурсавод Павел Каралёў.