ТБМ запрашае да ўдзелу ў даследчай працы
Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запрашае сяброў і прыхільнікаў роднага слова ад 18 гадоў да 65 гадоў прыняць удзел у даследчай працы па вывучэнні рукапісных сімвалаў беларускай мовы.
Трэба будзе паўдзельнічаць у запаўненні падрыхтаваных анкет з напісаннем беларускіх слоў, некаторых фраз і г.д.
Увесь удзел зойме 30 хвілін.
Праца будзе весціся ў наступныя дні:
11 чэрвеня 13.00 -13.30; 13.30 - 14.00;
18.00 - 18.30; 18.30-19.00.
12 чэрвеня 18.00 - 18.30; 18.30-19.00.
13 чэрвеня 18.00 - 18.30; 18.30-19.00.
Для ўдзелу неабходна падысці на сядзібу (Румянцава, 13) у абраны вамі час.
Удзельнікі гэтай акцыі атрымаюць прызы ад ТБМ.