The Toobes выпускаюць трэці альбом

Гурт The Toobes выпусціць трэці паўнафарматны альбом 25 кастрычніка. Кружэлка атрымала назву «Road to the Big Time» і будзе складацца з 11 трэкаў. Напярэдадні рэлізу The Toobes прэзентавалі на партале Ultra-Music.com загалоўны сінгл новага альбома.



— Гэтая песня пра мастака, які творчую асобу, якая бесперапынна ў пошуку. Вядома, гэта пра нас: нам падабаецца такое жыццё, мы пастаянна ў дарозе, у працэсе напісання новых песень, — кажа вакаліст гурта Стас Ламакін. — Для сінгла яе выбралі хутка, не задумваючыся, бо і альбом назвалі ў гонар гэтай песні.

Музыкі працавалі над альбомам у перапынках паміж канцэртамі з саўнд-прадзюсарам ў Польшчы, але запісалі альбом у Беларусі.

Альбом складаецца з 11 песень. Гэта рок-кружэлка — з гучнымі баявікамі, танцавальнымі бітамі, моцным блюзам і плаксівым медляком. На альбоме ёсць некалькі песень, якія былі напісаныя яшчэ ў 2007—2008 гадах і якім далі другі шанец, а таксама шмат новых трэкаў .

Паслухаць сінгл можна тут.

Канцэртная прэзентацыя альбома «Road to the Big Time» адбудзецца 20 лістапада на новай канцэртнай пляцоўцы Prime Hall у рамках сумеснага канцэрту The Toobes і Akute.

Квіткі: 180 000—350 000.

Даведкі: +375 29 6964424. 

Паводле прэс-рэліза