ТОП-20: як Руская праваслаўная царква знішчае беларускую архітэктуру (фота)
На мінулым тыдні ўсіх абурыў выпадак у Камянецкім раёне, піша Глеб Лабадзенка ў Фэйсбуку.
Поп у вёсцы Малыя Мурыны цалкам разабраў царкву 1760 года, якая мела 2-ю катэгорыю ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Міністэрства "культуры", натуральна, неадкладна "выразіло обеспокоенность" і "взяло сітуацію под контроль".
Але гэта — не выключэнне, а тэндэнцыя. Руская праваслаўная царква метадычна знішчае аўтэнтычнае аблічча беларускіх храмаў, а Мінкульт моўчкі паглядае на гэта, адзначае Глеб Лабадзенка.
Тут сабрана толькі 20 выпадкаў. Насамрэч іх у разы болей.
Кідайце парныя фоткі ў каменты, спіс будзе папаўняцца, заклікае Глеб Лабадзенка.
Здымкі: Андрэй Дыбоўскі, Алесь Варыкіш, Глеб Лабадзенка,www.radzima.org, форум сайта globus.tut.by