“Трэба аднаўляць і захоўваць. Гэта варта намаганняў і варта жыцця!”
“Увабраўшы сонца” — назва апошняга, сёмага фільма з праекта “Маналог Майстра” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Герой фільма Васіль Рубцоў працуе ў творчай майстэрні “Іслач” . Ён аднаўляе старадаўнюю традыцыю шкляных налібоцкіх гутаў. “Пакуль што не трэба нічога выдумляць, — упэўнены Майстар. — Трэба аднавіць, зрабіць і захаваць тое, што было. Бо гэта варта намаганняў і варта жыцця!”
Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў відэападарожжа на бераг чысцюткай Іслачы. Знаёмцеся з традыцыяй, якая ўвабрала ў сябе сонца! Глядзіце таксама ўсе папярэднія фільмы з серыі “Маналог Майстра” і дзяліцеся імі з сябрамі, бо нарысы праекта даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць англійскія, беларускія і рускія субтытры.