«Троіца» выступіць у Мінску з традыцыйным Калядным канцэртам!

Падчас выступу знакамітага на ўвесь свет беларускага этна-трыа можна будзе паслухаць як новыя эксперыментальныя работы калектыву, так і традыцыйныя спевы «Пра казу».

troica_afisza.jpg


Адзін з самых загадкавых і містычных гуртоў Беларусі выступіць у мінскім Моладзевым тэатры эстрады з традыцыйным зімовым калядным канцэртам 16 снежня. Нехта аднойчы перафразіраваў класіка і адзначыў, што «Троіца» — гэта наша ўсё.
У некаторым сэнсе з гэтым выразам можна пагадзіцца, бо на сеняшні дзень з творчасцю гэтага гурта знаема ўжо амаль палова сучаснага свету.  Шмат хто дзівіцца іх творчасці, маўляў, як можна так «заводзіць» натоўп фестывальнай арэны, прымушаць перажываць песні разам з выканаўцамі, нават не ведаючы мовы, на якой яны спяваюць? Бадай, у гэтым і есць асноўная загадка «Троіцы», пра якую ўсе кажуць. «Троіца» была заснавана ў 2006 годзе і за час свайго існавання з'яўляецца, бадай, адзіным беларускім гуртом з па-сапраўднаму еўрапейскім гучаннем.
Нажаль, пабачыць выступленне знакамітых беларусаў можна хутчэй недзе ў Еўропе, чым на радзіме, у Беларусі — канцэрты ладзяцца двойчы на год, апошнім часам іх можна сустрэць і на фолк-фестывалі «Камяніца». «Больш за два канцэрты на год ладзіць немагчыма. Раз на год мы збіраем прыхільнікаў на зімовы канцэрт, а на другі за год сабраць ужо цяжка, бо мы не здолеем за такі кароткі час прадставіць новую праграму. А гледачу хочацца нечага новага кожны раз», — растлумачыў свае рэдкія выступы ў Беларусі лідэр і заснавальнік «Троіцы» Іван Кірчук.
Іван Кірчук, ці дзядзька Іван, як яго клічуць прыхільнікі, знакаміты не толькі як таленавіты выканаўца беларускіх народных песень, але і як адзін з найбуйнейшых сучасных збіральнікаў і папулярызатараў традыцыйнага фальклору. Апроч альбомаў «Троіцы» і сольных праектаў, ен рэгулярна выдае матэрыялы ўласных экспедыцый, займаецца выкладчыцкай дзейнасцю.
Традыцыйны Калядны канцэрт «Троіцы» адбудзецца ў мінскім Моладзевым тэатры эстрады (вул. Маскоўская 18А), 16 снежня; пачатак а 19-й гадзіне; КВІТКІ ад 25 да 35 рублеў. Даведкі па тэлефонах +375 29  649 08 88, 8 (044) 5517706, 8 (029) 8517706