Трусы, у якіх #файна: «Аліварыя» і Symbal.by паказалі модную калекцыю з нагоды А-Fest

У лімітаванай калекцыі па матывах олдскульных фотаздымкаў бацькоў і брытанскіх рокераў 10 мадэляў унісэкс-шортаў з рознымі надпісамі на беларускай мове, якія аднолькава стылёва выглядаюць на дзяўчатах і хлопцах. Набыць экстрэмальна кароткія шорты, больш падобныя да трусоў, можна ў краме Symbal.by або на A-Fest у Лошыцкім парку 10 жніўня.

a_fest_30_july_623_1024x684.jpg

Такая незвычайная калабарацыя піўнога брэнда "Аліварыя" і Symbal.by стала магчымай дзякуючы новаму A-Fest, які сёлета пройдзе ў атмасферы “старой школы”. Лімітаваная калекцыя — гэта падказка гасцям, што і як надзець, каб быць у тэме фэсту. Камбінаваць трусы прапануюць з белай майкай без рукавоў, лёгкімі светлымі кедамі і акулярамі-авіятарамі.
Рэтра-майткі даступныя ў чатырох еўрапейскіх памерах: S, M, L і XL. Мадэлі адрозніваюцца эмацыйнымі прынтамі "A-Fest — гэта...", якія паказваюць эмоцыі, што дорыць фестываль яго гасцям кожны год. Для адных A-Fest — гэта #трушна, #топчык, #агонь і #чызарп. Для іншых — #олдскул ці #маладосць, калі ўсё здаецца #iзi. А хтосьці абірае фэст дзеля сяброў, з якімі #файна і #стылёва танчыць увесь дзень.
Калекцыя ўжо паступіла ў продаж. Набыць можна ў краме Symbal.by на пр-це Машэрава, 18 у Мінску або праз сайт symbal.by з дастаўкай па ўсім свеце. Каштуюць такія олдскульныя майткі 35 рублёў, але іх можна атрымаць і бясплатна, калі падзяліцца ў Instagram фотаздымкамі з леташніх фестываляў. Свой пост варта пачаць з фразы "A-Fest — гэта ...", а завяршыць яго хэштэгам #афэст2019. Аўтараў дзесяці самых драйвовых фотаздымкаў узнагародзяць рэтра-майткамі 10 жніўня ў Лошыцкім парку. Падрабязныя правілы ўдзелу ў конкурсе можна паглядзець па спасылцы.
A-Fest пройдзе ў Мінску ўжо чацвёрты раз. Сёлета ён прысвечаны 155-годдзю бровара "Аліварыя". Хэдлайнерамі стануць K-Maro, "Бумбокс" і Nizkiz. Олдскульны дрэс-код носіць толькі рэкамендацыйны характар. Як і ў папярэднія гады, уваход на A-Fest вольны.
Паводле прэс-рэліза