Творчаму роду няма пераводу
Вечарына пад такой назвай прайшла 15 траўня ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі (Талбухіна, 12).
Вечарына пад такой назвай прайшла 15 траўня ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі (Талбухіна, 12).
Сям’я як творчасць — найбольш цікавая праява жыцця. Творчасць у сям’і — найбольш складаная праява сям’і. Вас чакае шматабяцальная сустрэча. Пад такім
лейтматывам гучалі выступы літаратараў і мастакоў Галіны Дубянецкая і Сяргея Сыса (жонка муж), Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан (муж і жонка), Людмілы Рублеўскай і Віктара Шніпа (жонка і муж),
Максіма Клімковіча і Ірыны Клімковіч (муж і жонка), Вадзіма Клімовіча і Наталлі Клімовіч (брат і сястра), Яны Шэляговіч і Хрысціна Шэляговіч (сёстры), Міхася Шавыркіна, Міраславы Навіш, Вальжыны
Прохаравай (дзед і бацька, дачка і маці, дачка і ўнучка).
У антракце вечарыны адбылося адкрыццё выставы сям’і Алены Масла з творчымі працамі мужа Сяргея, сына Кастуся і дачкі Хрысціны Пержуковых. А таксама прэзентацыя абрадавых лялек, жыццё якіх
цесна звязанае з жыццём сям’і. Госці былі адораныя каменчыкамі Удзячнасці.