Творчыя сустрэчы ад Беларускай музычнай альтэрнатывы. Першая ўжо сёння

Беларуская музычная альтэрнатыва запрашае на тры лістападаўскія творчыя сустрэчы ў мінскім рок-бар «Крылы» (вул. Даўгабродская, 24, ст.м. Трактарны завод, памяшканне ДК МТЗ) з Алегам Хаменкам, Таццянай Беланогай і Касяй Камоцкай



bma_380x380.jpg

У вас ёсць унікальная магчымасць паразмаўляць са сваімі кумірамі ў сяброўскай атмасферы, паслухаць іх песні, задаць пытанні, выйграць каштоўныя прызы!

18 лістапада — сустрэча з Алегам Хаменка, лідэрам гурта «Палац».

19 лістапада — прэзентацыя новага альбома Таццяны Беланогай «Святло і цені».

29 лістапада — сустрэча з Касяй Камоцкай, гурт «Новае неба».

Пачатак усіх імпрэзаў у 19.00.


Уваход вольны.


Даведкі: 8 029 6490888.

artsiadziba.by