Тыдні Германіі 2020 пераносяцца або сыходзяць у анлайн
У сувязі з апошнімі падзеямі, звязанымі з распаўсюджваннем каронавіруса, запланаваныя мерапрыемствы ў рамках Тыдняў Германіі ў Мінску і рэгіёнах пераносяцца на нявызначаны час.

На дадзены момант сваю працу працягвае выстава «Шляхі нямецкага мастацтва»
ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3, Мінск). Далейшая інфармацыя будзе
своечасова апублікавана на сайце artpalace.by.
Інстытут імя Гётэ ў Беларусі плануе праводзіць некаторыя мерапрыемствы анлайн.
Сачыце за навінамі непасрэдна на сайце https://www.goethe.de/ins/by/be/index.html.
Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску