У Беларусі здымуць серыял пра «дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця»
У нашай краіне з'явіцца серыял, «які адлюстроўвае дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь». Адпаведная заяўка з'явіўся 30 красавіка на сайце goszakupki.by.

Конкурс на стварэнне праекта аб'явіла Міністэрства культуры Беларусі. Плануецца зняць восем серый на беларускай або рускай мове з англійскімі субтытрамі.
Агульная сума праекта — за 3,4 млн беларускіх рублёў (або 1,4 млн даляраў на дадзены момант). Дзяржава гатова вылучыць на стварэнне фільма не больш за 70% агульнай сумы. Выканаўца павінен знайсці астатнія 30%.
Праект павінен быць гатовы да праката праз 16 месяцаў. Па выбары выканаўцы гэта можа быць драма, меладрама, прыгоды ці вострасюжэтны фільм.
tut.by