У дзень памяці Максіма Багдановіча пройдуць бясплатныя экскурсіі

102 гады мінула з таго імгнення, як у далёкай Ялце 25 траўня 1917 года перастала біцца сэрца Максіма Багдановіча. Традыцыйна ў гэты дзень Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць мерапрыемствы, каб ушанаваць памяць Паэта.

afisza_dp_2019_kvadrat.jpg

У гэтым годзе музей прапануе знаёмства з мінскімі мясцінамі, знітаванымі лёсам з сям’ёй Багдановічаў і самім Максімам.
Расклад мерапрыемстваў:

9.30 – памінальная служба ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4.);

10.00 – экскурсія па Крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне;

13.00 – “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…” (пешаходная экскурсія па мінскіх мясцінах Паэта);

15.00 – экскурсія па экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Усе экскурсіі будуць суправаджацца музычнымі і паэтычнымі дзеямі.
Удзел у экскурсіях бясплатны, па запісе.

Рэгістрацыя ажыццяўляецца праз гугл-форму і па тэлефоне: (017) 334 07 61, 334 42 69.
Дакладнае месца пачатку экскурсій будзе паведамлена пасля запісу.
Падрабязнасці на старонках музея ў сацыяльных сетках: УКантакце, Фэйсбук.
Паводле прэс-рэлізу