У Гародні праходзіць традыцыйны кірмаш Казюкі

3-4 сакавіка 2019 года ў цэнтры Гародні на Савецкай плошчы адбываецца традыцыйны штогадовы кірмаш вырабаў народных промыслаў Казюкі.

racyja.com

racyja.com

На свята завіталі прадстаўнікі Палоніі з розных гарадоў Польшчы і Германіі. Роман-Зыгмунд Брадоўскі, прадстаўнік Палоніі з Берліна, адзначыў вялікую ролю гэтага свята:
– Казюкі значаць для мяне вельмі шмат. Перадусім гэта свята, якое яшчэ 300 гадоў таму было рэлігійным святам, якое сцвярджае, што чалавек павінен дапамагаць чалавеку. Бо Казімір, які быў адным з чатырох сыноў караля Казіміра Ягелончыка IV, не быў каралём, а быў чалавекам, які аддаў сябе грамадскасці, людзям, будаваў касцёлы, школы, дамы для сірот. Акрамя гэтага, быў намеснікам караля Казіміра IV тут, на Гарадзеншчыне.

thumbs_k8.jpg

racyja.com
На думку Сяргея Верамеенкі, які прадстаўляе на Казюках краму нацыянальных вырабаў «Адметнасць», Казюкі цікавыя не толькі гарадзенцам, але і турыстам з іншых гарадоў:
На кірмашы Казюкі як крама ўдзельнічаем упершыню. Вельмі задаволены, шмат людзей, турысты ёсць. Холадна крыху, але нічога. Тое, што прадаём сваё, неяк сагравае. Тым больш бачыце, шапка такая добрая, шарсцяная, з Пагоняй – яна яшчэ больш грэе.

thumbs_k3.jpg

racyja.com
Некалькі сотняў майстроў завітала ў Гародню на свята Казюкі. Майстры з розных куткоў Беларусі ды Украіны прапануюць на гарадзенскай Савецкай плошчы розныя вырабы з дрэва, тканіны, саломкі ды металу. Кажуць народныя майстры:
– Прыехалі са Стоўбцаў. Уражанні самыя лепшыя. Шчыра кажучы, мы не чакалі тут столькі народу: тут і палякі, і літоўцы, і беларусы, і рускія. Мы прапаноўваем і цацкі, і пляценні з паперы, і кошыкі.
– Мы прывезлі драўляныя вырабы.
– Я прыехала на Казюкі з Ганцавіч. Пабачыла рэкламу ў інтэрнэце, і вельмі захацелася наведаць, бо былі пазітыўныя водгукі. Сюды мы прывезлі тканыя вышыванкі, вышытыя крыжыкам, а таксама ручнікі.

Свята Казюкі ў гонар Святога Казіміра будзе адбывацца ў Гародні цягам двух дзён, і апроч вырабаў майстроў будзе магчымасць паслухаць народныя калектывы з розных куткоў Беларусі.
racyja.com