У Гомелі пачалося будаўніцтва новага касцёла

У Гомелі пачалося будаўніцтва новага каталіцкага храма Успення Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе Katolik.life.

kasciol_7.jpg

Касцёл з такім тытулам існаваў у горадзе да 1938 года. Знаходзіўся на цэнтральнай плошчы Гомеля. Затым бальшавікі закрылі прыход, святары былі рэпрэсаваныя і забітыя, а ў 1940 годзе касцёл ўзарвалі.
Біскуп Казімір Велікаселец адрадзіў прыход і зарэгістраваў яго ў 2013 годзе. Пытанне аб выдзяленні месца для будаўніцтва касцёла вырашалася амаль чатыры гады.

kasciol_2_3.jpg

Калі ўсе дазволу былі атрыманы, ўзводзіць храм вырашылі не на гістарычным месцы, а ў Савецкім раёне горада — на скрыжаванні Рэчыцкага праспекта і вуліцы Аб'язной. На цэнтральнай плошчы пабудаваць храм зараз амаль немагчыма, ды і ў гэтым няма сэнсу — у цэнтры горада ўжо ёсць касцёл.
Спраектаваны новы храм у псеўдагатычным стылі і мае 30-метровыя вежы.
Вернікі будаўніцтва новага касцёла чакаюць з нецярпеннем, бо пакуль у 500-тысячным Гомелі ёсць толькі адзін каталіцкі храм, які па нядзелях і асабліва ў галоўных ўрачыстасцях часта не змяшчае ўсіх ахвотных удзельнічаць у святой імшы.
Паводле news.tut.by