У Гомелі з аншлагам прайшла вечарына памяці Анатоля Сыса
27 кастрычніка ў Гомелі прайшлаа вечарына памяці выбітнага беларускага паэта Анатоля Сыса. Увесь кавалаторый «Чаша мира» быў запоўнены наведвальнікамі.
![75462341_2442526676005508_6586159600536387584_n_logo.jpg 75462341_2442526676005508_6586159600536387584_n_logo.jpg](/img/v1/images/75462341_2442526676005508_6586159600536387584_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На вечарыне прагучалі прамовы і песні ад людзей, якія непасрэдна ведалі паэта, а менавіта гомельскія барды Вальжына Цярэшчанка і Андрэй Мельнікаў.
Паміж выступамі бардаў адна з наведвальніц імпрэзы прачытала вершы Анатоля Сыса. Арганізатары вечарыны спадзяюцца, што традыцыя правядзення вечарыны памяці Анатоля Сыса ў Гомелі працягнецца.
![73458752_530696197475626_1599947597764624384_n__1_.jpg 73458752_530696197475626_1599947597764624384_n__1_.jpg](/img/v1/images/73458752_530696197475626_1599947597764624384_n__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)