У Гродне пакажуць фільм пра паўднёвакарэйскі гурт BTS

Паказы фільма «BTS: Bringt he Soul. The Movie» пройдуць у кінатэатры «Космас» з 7 па 11 жніўня.

bts.jpg


З’явіўшыся першапачаткова як музычны жанр, K-pop ператварыўся ў маштабную музычную субкультуру з мільёнамі прыхільнікаў па ўсім свеце. Упершыню на экранах кінатэатраў група з’явілася 26 студзеня ў фільме «BTS Love Yourself Tour In Seoul». Фільм уяўляў сабой запіс канцэрту з сусветнага турнэ паўднёвакарэйскай групы.
Цяпер гурт запрашае сваіх прыхільнікаў за кулісы. Фільм «BTS: Bring the Soul. The Movie» раскажа пра тое, як на наступны дзень пасля заключнага канцэрта сусветнага тура на адной з парыжскіх дахаў удзельнікі BTS дзеляцца сваімі асабістымі гісторыямі і ўражаннямі ад новых гарадоў і выступаў перад тысячамі ARMY па ўсім свеце. Стваральнікі фільма паабяцалі, што ў фільме з’явяцца раней не выдадзеныя і не расказаныя гісторыі ўдзельнікаў групы.
Група BTS была створаная ў Сеўле ў 2013 годзе і з таго часу прадала 14 міліёнаў альбомаў, адзін з яе альбомаў носіць статус "самы прадаваемы альбом у гісторыі Карэі". Time ўнёс гурт BTS ў спіс самых уплывовых дзеячаў інтэрнэта за 2017-2019 гг. Па ацэнках эканамістаў, гурт прыносіць Паўднёвай Карэі 4,65 млрд долараў штогод.
Пачатак сеансаў у 16.00.
Паводле hrodna.life