У Гродне з'явілася копія галівудскай Алеі зорак

У кінатэатры «Чырвоная зорка» 19 ліпеня адкрылі Алею зорак сусветных знакамітасцяў. Усяго зорак дзесяць: дзевяць з імёнамі людзей, якія не толькі зрабілi вялікі ўклад у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуліся з анкалагічным захворваннем ды здолелі перамагчы хваробу. Яшчэ адна зорка засталася пустой — для будучых знакамітасцяў.

zor1.jpg


Ініцыятарам стварэння алеі выступіла дабрачынная арганізацыя «Цэнтр ПОРА». «Гроднааблкінавідэапракат» ідэю падтрымаў і дапамог у рэалізацыі.  
Зоркі спачатку хацелі размясціць на вуліцы каля кінатэатра, але з-за дажджоў яны б доўга там не праіснавалi, бо гэта простыя налепкі. Тады вырашылі наляпіць іх у кінатэатры, перад самым уваходам у залу.    

zor2.jpg


На зорках напісаныя імёны Х'ю Джэкмана, Кайлі Міноўг, Анджэліны Джалі ды іншых знакамітасцей. Налепкі дакладна паўтараюць выявы зорак на Алеі Славы ў Галівудзе. Адна з зорак — пустая, без імя. Яна ўвасабляе талент беларускіх дзяцей, якія сутыкнуліся з анкалогіяй.

zor3.jpg


«Я лічу, што такой пазітыўнай акцыяй можна ўскалыхнуць моладзь, усё ж зоркі з імёнамі вядомых людзей. І я ўпэўненая, што многія не ведаюць, што знакамiтыя акцёры і музыкі таксама сутыкнуліся з сур'ёзнымі захворваннямі, і што яны іх перамаглі. Мне здаецца, моладзь зацікавіць дадзеная тэма, і анкалогія ў тым ліку» — расказала дырэктар «Цэнтра ПОРА» Ганна Ждановіч.    

zor4.jpg


Апошнім часам цэнтр прыцягнуў да сябе вялікую ўвагу, дзякуючы незвычайным акцыям. Зараз арганізацыя плануе збіраць сродкі для людзей з захворваннямі. Дапамагчы анкахворым можна, даслаўшы дабрачынны смс на нумар 553.

zor5.jpg

zor6.jpg


Паводле t-styl.info