У Клічаве 29 верасня пройдзе рок-фестываль
Рок-фестываль «Водгук Вольсы» адбудзецца 29 верасня ў доме культуры горада Клічава. На імпрэзе выступяць мясцовыя гурты і госці з Бабруйска, Магілёва, Мінска, Рагачова.

Ілюстратыўнае фота myslo.ru
Клічаў – райцэнтр у Магілёўскай вобласці, дзе рэдка адбываюцца імпрэзы падобнага маштабу. Бліжэйшая чыгуначная станцыя – Нясета на лініі Магілёў – Мінск.
Пачатак фестывалю а 16.00.
УВАГА! У сувязі з кепскім надвор'ем фестываль пройдзе ў памяшканні Дома культуры
