У Кракаве сёння распачынаецца фестываль «Культура ў выгнанні»

10 чэрвеня ў Кракаве распачынаецца фестываль «Культура ў выгнанні. Дні Салідарнасці на Віле Дэцыюса».

dbcu6clocb1ofm1y8hku6j7zbxvbqy0l.jpg

Гэта тры дні імпрэз ад беларускіх, украінскіх ды польскіх дзеячоў культуры: творчыя сустрэчы, спектаклі, майстар-класы ды канцэрты. Таксама ў трэці фестывальны дзень пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Так, 10 чэрвеня ў 18.30 адбудуцца акцыі салідарнасці і адкрыццё выставы мастацтва і лістоў палітычных вязняў «Сэрца за кратамі». Вы зможаце напісаць лісты палітзняволеным.

А ў 19.30 будзе канцэрт беларускіх музыкаў.

Праграма на 11 чэрвеня:

12.00 дзіцячы спектакль тэатра «Дзеці суседзяў»;

14.00 адкрыццё фотавыставы беларускай фотамастачкі Марыі Элен Банэ «Мая рака», прысвечанай пошукам радавой памяці і сувязі пакаленняў;

21.00 канцэрт беларускіх ды ўкраінскіх музыкаў: граюць беларускі гурт Znak Stop, украінскі музыка Сват і наш улюбёны Андрусь Такінданг.

Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Але ж можна зарэгістравацца па спасылцы, каб дакладна замовіць месца.