У мабільных праграмах Kobo і Bookmate з'явіліся кнігі Уладзіміра Арлова
Раней многія з аўдыякніг Уладзіміра Арлова можна было часткова паслухаць на Kamunikat.org, а цалкам — на CD-дысках. Цяпер жа яго творы можна набыць і паслухаць праз мабільныя праграмы Kobo і Bookmate, паведамляе Audiobooks.by.

У прыватнасці, у мабільных праграмах з'явіліся аўдыёкнігі:
- зборнікі апавяданняў і аповесцяў «Ордэн белай мышы», «Час чумы», «Сны імператара»;
- кнігі пра гісторыю Беларусі «Адкуль наш род», «Таямніцы полацкай гісторыі»;
- зборнік верлібраў «Паром праз Ла-Манш».
Зборнік «Танцы над горадам» можна праслухаць бясплатна.
Большасць з кніг агучыў сам аўтар.
Уладзімір Арлоў — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх аўтараў, майстар гістарычнай прозы. У 2018 годзе яго зборнік «Танцы над горадам» стаў лаўрэтам прэміі Ежы Гедройца.