У Магілёве другі год запар адмяняюць «Дранік-фэст»
Сёлета ў Магілёве зноў адмянілі папулярны фестываль смачнай ежы «Дранік-фэст».
![«Дранік-фэст» / masheka.by «Дранік-фэст» / masheka.by](/img/v1/images/dranik_1509_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Дранік-фэст» / masheka.by
Сёлета ў Магілёве зноў адмянілі папулярны фестываль смачнай ежы "Дранік-фэст". Пра гэта, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на mogilev.online, паведамілі арганізатары з Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.
«Дранік-фэст» адмяняюць другі год запар. Летась арганізатары тлумачылі адмену такім чынам: «Сышліся разам розныя прычыны. Кожная з іх нават у адзіным ліку перакрэслівала нашы планы, а тым больш цяпер іх некалькі».
Сёлета яны таксама не называюць канкрэтную прычыну, а кажуць, што прычыны тыя ж, што і ў 2020-м.