У Маскве забаранілі паказ фільма аб праекце Сяргея Міхалка
8 кастрычніка ў маскоўскай мультыкультурнай прасторы Punk fiction павінна была адбыцца прэм’ера дакументальнага фільма «Brutto nostra» аб праекце беларускага музыкі Сяргея Міхалка.
![lyapis.by lyapis.by](/img/v1/images/lyapis98_1024x683_1024x683.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
lyapis.by
Аднак ў Punk fiction паступіў званок ад праваахоўных органаў з рэкамендацыяй «не праводзіць паказ фільма», таму прэзентацыя фільма на вялікім экране ў Маскве адмяняецца, паведаміў гурт Brutto на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Прэзэнтацыя фільма заплянаваная на 7 і 8 кастрычніка ў шэрагу гарадоў Украіны і Расіі, а таксама ў Мінску ў VOKA Cinema. Аднак рэгістрацыя на мінскі паказ ужо закрытая.
nn.by