У Мазыры паўстае «Даліна Анёлаў»

У Мазыры паўстае альтэрнатыўная культурніцкая пляцоўка "Даліна Анёлаў", бо афіцыйная канцэпцыя па ўладкаванні культурніцкага жыцця ў рэгіёнах Беларусі не адпавядае вымаганнем грамадзтва.

У Мазыры паўстае альтэрнатыўная культурніцкая пляцоўка Даліна Анёлаў.

У Мазыры паўстае альтэрнатыўная культурніцкая пляцоўка Даліна Анёлаў.

У Беларусі за апошнія два дзесяцігоддзя назіраецца моцная цэнтралізацыя палітычнай і эканамічнай улады. Падобная тэндэнцыя закранула і культурніцкую сферу жыцця грамадства. Беларускія рэгіёны доўгі час маргіналізаваліся коштам развіцця сталіцы.

У Мазыры на тэрыторыі былой мэблевай фабрыкі, якая займае плошчу прыкладна ў 1,5 гектары, высілкамі мясцовага прадпрымальніка ствараецца альтэрнатыўная культурніцкая прастора “Даліна Анёлаў”.

На пачатку 18 стагоддзя ў Мазыры быў заснаваны кляштар манахаў цыстэрыянцаў. Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, у сярэдзіне 60 гадоў ХІХ стагоддзя царскі рэжым зачыніў жаночы і мужчынскі манастыры цыстэрыянцаў. Кляштарны комплекс быў перададзены ва ўласнасць праваслаўнай царкве.

 

ab5dac81_c7b7_4bd0_925c_026d00815192.file

 Аднак у хуткім часе былы кляштар быў камерцыялізаваны, а ў яго памяшканнях пачала праца фабрыка запалак. У савецкія часы і аж па 2011 год у будынку кляштару цыстэрыянцаў працавала мэблевая фабрыка.

Мясцовы прадпрымальнік і рупліўца аб гістарычнай спадчыны Палесся Аляксандр Баранаў летась выкупіў памяшканні былой фабрыкі. Прадпрымальнік разам з паплечнікамі ахвотна ўзяўся за рэалізацыю маштабнага праекту. Пачаткі “Даліны анёлаў” узгадвае бізнесовец Аляксандр Баранаў:

— Па-першае, для мяне гэты аб’ект ніколі не быў фабрыкай. У маім уяўленні гэта заўсёды быў каталіцкі кляштар. Яшчэ з дзяцінства я меў вялікую прагу да старажытных пабудоў.

Калі з’явілася магчымасць гэты аб’ект набыць, узяць у свае рукі.

Калі я ўсвядоміў, што кляштар знаходзіцца пад пагрозаў разбурэння — у той момант я зразумеў, што аднаўленне манастырскага комплексу — гэта мой лёс.

У спадчыну ад Мазырдрэву мы атрымалі 12 тысяч квадратных метраў і горы смецця.

 

a73312e6_6514_4d21_ae10_843b0119f6bb.file

 Пакуль цяжка сфармуляваць дакладную стратэгію прасоўвання “Даліны Анёлаў”. Кожны дзень нешта мяняецца. Зменьваюцца канцэпцыі як мая, так і людзей, з якімі мы гэтым займаемся.

Аднак асноўная мэта вядомая! Дужа хачу каб гэтае месца стала кропкаю збору творчых людзей з амбіцыямі. Каб яны змаглі сябе рэалізаваць тут, у тым ліку і з дапамогай Даліны Анёлаў. Я вельмі хачу каб творчая моладзь не збягала ў Менск ці за мяжу. 

Афіцыйная канцэпцыя па ўладкаванні культурніцкага жыцця ў рэгіёнах Беларусі не адпавядае вымаганнем грамадства. З’яўленне ў Мазыры пляцоўкі для творчай самарэалізацыі выклікала энтузіязм у мазыран.

Валанцёрка “Даліны Анёлаў”, арганізатарка выстаў спадарыня Ганна гаворыць:

— “Даліна Анёлаў” — гэта альтэрнатыўнае месца, дзе ўсе адчуваюць сябе свабодна, дзе на людзей не цісне фармалізм. Можна сказаць, што тут збіраюцца актыўныя і неабыякавыя людзі. Гэта надзвычай важна, бо, на самой справе, ім няма дзе збірацца і няма дзе размаўляць аб сваіх клопатах.

Асабіста я зацікаўленая ў культурніцкім накірунку. Мне падаецца, што мясцовым мастакам, музыкам, рамеснікам і адукацыйным праектам востра не хапае такой прасторы. Пляцоўкі, дзе без дадатковых перашкод можна творча рэалізоўвацца.

“Даліна Анёлаў” стане такім месцам, дзе творчыя людзі будуць у стане рэалізоўваць свае мары.

 

c2a22016_39b9_4bc0_9392_00ee4b23cefe.file

Рэстаўрацыя манастырскага комплексу 18 стагоддзя вымагае вялікіх матэрыяльных і людскіх рэсурсаў. Міхаіл Савіцкі адказвае за рэстаўрацыю і ўтрыманне “Даліны Анёлаў” Ён адзначае:

— Спачатку тут наогул не было памяшкання, ў якім можна знаходзіцца. На самай справе няма нічога немагчыма, але самае цяжкое — гэта прыборка вялізарнай колькасці смецця.

Даліна Анёлаў патрэбная мясцовае моладзі. Напрыклад возьмем мазырскі дом культуры. Я там нават ніколі не быў. Там нецікава, у ДК багата беспадстаўных абмежаванняў — і межах гэтых абмежаваннях трэба дзейнічаць.

У “Даліне Анёлаў” няма ніякіх рамках, усе творчыя задумы можна рэалізаваць не трапляе ў палон фармальных абмежаванняў.

Пакуль што перад намі вялікая праца. Будзем шукаць матэрыяльнай падтрымкі, будзе пісаць праекты на рэалізацыю гранатаў і г.т. Будзем развівацца!

Уладальнік “Даліны Анёлаў” распавядае пра стаўленне мясцовай супольнасці да культурніцкага праекту, а таксама канстатуе неадназначнае састаўленне мясцовай улады да гэтай ініцыятывы.

 

9bda8396_a032_44eb_96fe_dc2175e7a748.file

— Зацікаўленасць ёсць, магчыма, і не такая вялікая, як мы спадзяваліся, але яна ёсць, —  гаворыць Алясандр Баранаў. — Надзвычай цешыць, што гэтым цікавіцца не толькі моладзь, але і людзі ўмоўна старэйшыя за 60 гадоў.

З уладай сытуацыя складваецца па-рознаму, але ў сваёй аснове, цяпер улада адэкватная. Яна не робіць такіх перашкод, якія б дакладна рабіла гадоў 5–10 таму.

На жаль, там дагэтуль ёсць цемрашалы-камуністы, якія перакананыя, што моладзь павінна маліцца на Леніна і спяваць савецкія маршы. Асобныя чыноўнікі часам перашкаджаюць, але агулам, можна сказаць, што ўсё непагана, а нават добра.

Па сваё працы часцяком бываю ў дзвюх райвыканкамах — Мазырскім і Каленкавіцкім. Установы вельмі падобныя, але з аддзелам па ідэалогіі ёсць пэўныя непаразуменні. Асобага страху няма — і гэта перажывем.

Завадатары Даліны Анёлаў спадзяюцца, што ў іх атрымаецца стварыць у Мазыры адкрытую для кожнага арт-прасторы, у якой будуць кавярні, мастацкія галерэі, майстэрні рамеснікаў. Падтрымаць праект можна праз дабрачынную пляцоўку Талака.бай альбо падчас наведвання Мазыра ўласнаручнай працай. 

Эдуард Жолуд, www.radyjo.net